Моя Родина

Страницы: <<  <  4 | 5 | 6 | 7 | 8  >  >>

Пакуль кліча ў жыццё нас матуліна сэрца.
Выкладчык: — Самаахвяраванне, самазабыццё — менавіта гэтыя словы дакладней за ўсё характарызуюць матчыну любоў. Любоў маці да дзяцей абсалютна бескарыслівая. Забываюць, а часам здраджваюць сябры, пакідаюць каханыя, асуджаюць таварышы па службе, суседзі, і толькі маці заўсёды з намі. любіць і разумее нас.
А ці заўсёды мы разумеем гэта?Паслухайце, калі ласка, прытчу пра сыноўскую любоў і адкажыце на пытанне: "Чаму, як вы думаеце, стары сказаў, што быў у матуль толькі адзін сын?".
Прытча:
Тры жанчыны бралі ваду ў калодзежы. Да іх падышлі сыны. Адзін пацалаваў сваю маці і пабег,напяваючы,далей. Другі спытаў: "Ты не стамілася. мама?" — і пачаў даганяць таварыша. Трэці моўчкі ўзяў вёдры і панёс іх у дом. — Скажы, мудрэц, — спыталі маці, — чый сын самы лепшы? — О, жанчыны, тут быў толькі адзін сын, — адказаў стары.
(Работа з залай. )
Выкладчык: — Давайце на хвіліну ўявім сабе, што калі б аднойчы ваша маці прачнулася і сказала вам: "Я вельмі, вельмі люблю цябе, сынок, дачушка! Больш за ўсіх на свеце!" I не стала б нічога рабіць для вас. Яна ж сказала пра сваю любоў да вас. Хіба гэтага мала?А хіба не так некаторыя з нас адказваюць на любоў маці? Лягчэй сказаць,чым зрабіць — гэта вядома ўсім. Вы — будучыя маці. А для таго каб было не толькі сказана, але і зроблена, кожнаму дзіцяці патрэбна выхаванне. Жыццё паказвае, што адказнасць за выхаванне ляжыць у сямі звычайна на маці. А як вы думаеце? Як у вашай сямі?
(Работа з залай. )
Выкладчык: — Так,ва ўсе часы роля маці ў выхаванні дзяцей была галоўнай і бясспрэчнай. Маці — гэта галоўны выхавацель. Менавіта з яе пачынаецца выхаванне пачуццяў. I кожная маці выхоўвае па-свойму, але жадае агульнага, аднаго — шчасця для свайго дзіцяц

Страницы: <<  <  4 | 5 | 6 | 7 | 8  >  >>
Рейтинг
Оцени!
Поделись конспектом: