quot;I такое бывае. . . "
(Надвячорак. У пакоі за сталом сядзяць маладыя муж і жонка. Яны чакаюць маці жонкі, каб тая прыгатавала вячэру. Малады муж чытае газеты. )
Маладая жонка: Ой, калі ўжо яна прыйдзе.
Малады муж: Люда, глянь, у газеце напісана, што заўтра святкуецца Дзень маці.
Маладая жонка: I што з таго?
Малады муж: Як што? Можа, павіншаваць маці трэба?
Маладая жонка: Павіншуй, калі трэба.
(Раздаецца званок у дзверы. Заходзіць суседка. )
Суседка: Добры дзень!
Маладыя: Добры дзень!
Суседка: А дзе ж ваша мама?
Маладая жонка: Дзе? Дзе? Яшчэ з работы няма. Мы яе ўжо даўно чакаем!
Суседка: А я да яе па справе прыйшла. А вы чым займаецеся? Пэўна, вячэру гатуеце?
Малады муж: Не, мы цешчу чакаем. Ды вось яна сёння вельмі затрымліваецца.
Суседка: А хто ж вячэру гатаваць будзе?
Маладая жонка: Мама, вядома.
Суседка: Так. Вячэру мама гатуе, а хто ж у хаце прыбірае, бялізну мые?
Маладая жонка: Хм, каб я яму яшчэ і шкарпэткі мыла! Мама мые!
Суседка: Чыя мама?
Маладая жонка: Як чыя? Мая. Яна ж у нас жыве!
Суседка: Дзеткі,то ці ж мама жыве ў вас? Вы ж ў яе жывяце! Далі Бог, вось які свет пайшоў. Ах, якое жыццё настала!
(Да залы. )
Бедная маці, як яна цешылася, аддаючы сваю адзіную дачушку замуж, якое вяселле закаціла, у даўгі паўлазіла. I цяпер з сіл выбіваецца, каб толькі дагадзіць "дзеткам". А маладым гэта ўсё так падабаецца, што каторы год не злазяць з матчынай шыі.
(Званок. Суседка адчыняе дзверы. Уваходзіць маці, нагружаная сумкамі, стомленая. )
Маці: Добры дзень, суседачка!
Суседка;Добры дзень, Ганначка, добры дзень!
Маці: Вось бягу, спяшаюся, не магу ўсюды паспець, каб управіцца і на рабоце, і дома. Я ж ведаю, што дзеткі мае, галодныя сядзяць, мяне
Страницы: << < 6 | 7 | 8 | 9 | 10 > >>