Моя Родина

Страницы: <<  <  8 | 9 | 10

вас, паважаныя матулі,прагучыць наш невялікі канцэрт.
(Канцэрт 5-6 нумароў. )
(На сцэну выходзяць 3 чытачы. )
1 чытач.
Самыя добрыя вочы — маміны.
Самыя дбайныя рукі — маміны.
Самае чуйнае сэрца — маміна.
Самая шчырая песня — маміна.
Самая светлая радасць — маміна.
М. Пазнякоў "Матуля".
2 чытач.
Дзякуй,Мама,за чуйнае сэрца
Якім ты мяне надзяліла.
Свет шырокі наўкруг —
Дзякуй,Мама, за крылы.
3 чытач.
Дзякуй,за шчырасць, Мама,
Якой адпусціла нямала,
I за роднае слова,
Што пайшло на аснову
Працы маёй найпершай.
Дзякуй,Мама.
Н. Загорская "Дзякуй, Мама. "
(Уручэнне кветак матулям. Гучыць музыка В. Мігулі "Пагавары са мною, мама". )
Гучыць: верш у апрацоўцы выкладчыка Т. ІАнаровіч.
Прабачце,мілыя матулі
Маладых сваіх дачок:
Што вас да сэрца рэдка тулім,
Што не сціраем слёз са шчок,
Што з вамі гутарым не часта,
Што мы ўсё некуды бяжым,
Сяброўкі клічуць нас на танцы,
То над урокамі дрыжым:
Што лёгкі хлеб у нас надзённы,
Што свята — рэдкі госць пад час,
Што ўсё так шэра і будзённа. . .
Але ж мы любім. любім Вас!
Выставу кніг па тэме праводзіць бібліятэкар.
Выкладчык: — Заканчэннем нашага мерапрыемства не заканчваецца Дзень маці. Ён будзе існаваць да той пары,пакуль існуе на зямлі гэтае ганаровае слова "Мама",а гэта —вечна!




Страницы: <<  <  8 | 9 | 10
Рейтинг
Оцени!
Поделись конспектом: