й родненькі, дзіцятка маё, ці не балюча ты ўпаў?". . .
Заплакаў сын, схапіў гарачае сэрца, вярнуўся да ракі, уклаў сэрца ў разрэзаныя грудзі,абліў гарачымі слязьмі. Зразумеў ён, што ніхто ніколі не любіў яго так моцна, аддана і шчыра. Як родная маці.
I такой моцнай была любоў маці да сына, вельмі глыбокім было жаданне сэрца маці бачыць сына радасным і бесклапотным, што аджыло сэрца, загаілася рана, а маці ўстала і прыціснула галаву сына да грудзей,прамовіла: "Нічога, сынку, нічога.
Не мог пасля гэтага сын вярнуцца да сваёй жонкі-прыгажуні, ненавіснай яму яна стала.
Не вярнулася дамоў і маці. Пайшлі яны ўдваіх палямі, лугамі, выйшлі на шырокі прастор і сталі высокімі курганамі.
Выкладчык: — Чаму перад расказваннем легенды былі прыведзены ў прыклад вышэйназваныя прымаўкі? Як яны тлумачаць паводзіны сына і адносіны маці да яго?
(Праца з прысутнымі. )
Выкладчык: — Гэта легенда. Але сэрцу маці прысвячаюць свае творы многія пісьменнікі і паэты. Напрыклад, К. Кірэенка прысвячае гэтай тэме верш "Сказ пра матуліна сэрца".
(Чытанне верша на фоне музыкі Ю. Чычкова "Матчын вальс". )
У гарачае сэрца, у сэрца матулі
Білі бомбы варожыя і варожыя кулі,
I палілі. і ранілі матуліна сэрца,
Каб змаглася матуля, скарылася смерці.
Але ўсё маці вынесла,усё сцярпела
— За сынкоў сваіх мілых, за іх дужасць і смеласць,
За дарогі іх светлыя ў добрую славу,
За вяртанне іх,любых, на родную лаву.
Перад сэрцам матуліным, перад марай матулі
Спарахнелі варожыя бомбы і кулі,
Нібы ветрам. развеяла, лютую зграю,
Тую сілу варожую, што гразілася краю.
Плыве сонца ў блакіце, усім свеціць зіхотна,
œ
œ
пяшчотна.
Не збаіцца ніхто самай лютае смерці,
Страницы: << < 3 | 4 | 5 | 6 | 7 > >>