Моя Родина

Страницы: <<  <  1 | 2 | 3 | 4 | 5  >  >>

ень маці.
3 чытач. Дзень маці супадае з вялікім народным і царкоўным святам Пакроваў. Як тлумачыць праваслаўная царква, Пакровы — пакрывала Божай Маці, якая абараніла людзей ад бяды. . .
4 чытач. I нашы маці гатовы на самыя неверагодныя ахвяры дзеля шчасця сваіх дзяцей. Маці не проста любіць сваё дзіця,слабае і дужае, прыгожае і непрыгожае, спакойнае і крыклівае, маці разумее яго ў шчасці і горы, у смутку і радасці, калі жыццё жорстка абыходзіцца з ім.
5 чытач.
Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее
За дзяцей хвалявацца і перажываць.
Так,як маці, ніхто не ўмее на свеце
Немаўлят сваіх песціць, калыханку спяваць.
Так,як маці, ніхто цябе не разумее,
Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе.
Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе,
Не, ніхто не заменіць, матуля, цябе.
Я. Крупенька "Мама".
6 чытач.
Маці — працаўніца, маці — карміліца.
Маці — заступніца.
У цяжкія хвіліны сагравае промнямі сваёй любові, свеціць, калі цёмна,грэе,калі холадна, аддае апошні кавалак,калі голадна, закрывае грудзьмі, калі насцігае смяротная небяспека.
(Сыходзіць са сцэны. Гучыць верш С. Басуматравай "Мама". )
Ці хмары збяруцца. ці вецер падуе,
Ці крыўда сустрэне на сцежках жыцця
— Хто гэтак,як маці, цябе пашкадуе?
Дарослая, ты і цяпер ёй дзіця.
У дарогу збірала — нібы адрывала
Ад сэрца крывінку, дзяўчынку сваю.
А як вінаватых яна б пакарала
За кожную горкую слёзку тваю.
. . . Тут зоркі на хвалях, тут вёсел усплёскі.
Тут побач з табою сябры давідна,
I ты ўсё радзей прыязджаеш дадому.
А маці старэе. А маці — адна.
Выкладчык: — Ад разлукі сум, ад разлукі баліць сэрца маці.
У народзе гавораць:
"Што больш мяккае, чым пух?— сэрца маці&qu

Страницы: <<  <  1 | 2 | 3 | 4 | 5  >  >>
Рейтинг
Оцени!
Поделись конспектом: