юючым. дасягнуць пастаўленых мэт.
Маці прысвячае сябе дзецям, і дзеці павінны адказваць ёй любоўю, увагай, клопатам. Гэта — агульначалавечая норма, а задача выкладчыка — вучыць сваіх навучэнцаў прытрымлівацца яе.
Гэты матэрыял можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы святочнага віншавання жанчын 8 Сакавіка, як пазакласнае мерапрыемства, на уроках, пры падрыхтоўцы выхаваўчых гадзін у пачатковай школе.
Абсталяванне
Зала ўпрыгожана па-святочнаму. На сцэне плакат з назвай мерапрыемства "Адзіная мая. . . ", партрэт жанчыны-маці, малюнкі навучэнцаў "Хай заўсёды будзе Мама",выстава кніг, грамзапіс песень пра маці, сачыненні навучэнцаў па тэме.
Выказванні:
Без маці няма ні паэта, ні героя.
М. Горкі.
Дзеці свету, беражыце маці!
Р. Гамзатаў.
Мы будзем вечна ўслаўляць тую жанчыну, чыё імя Маці. . .
М. Джаліль.
У госці запрошаны маці навучэнцаў.
(3-за сцэны. гучаць словы)
Мама. . . Якое слова можа з ім параўнацца?
Мама. . . У гэтым слове ласка і пачуццё.
Бачыш, сынок маленькі сонейку ўсміхаецца,
Ты яму, любая мама, сонца дала і жыццё.
В. Шымук "Маці".
Гучыць музыка А. Газманава "Мама".
Выкладчык:
— Вашай увазе прапануецца літаратурна-музычная кампазіцыя "Адзіная мая. . . ",прысвечаная Дню маці.
(На сцэну выходзяць 6 чытачоў)
1 чытач. Мама, мамачка, матуля. . . — наймілагучнейшыя, найдаражэйшыя словы на свеце. Што можа быць больш свяшчэнным, чым імя маці? Для любога з нас: дзіцяці, падлетка, юнака, пасівелага дарослага — маці — самы родны, самы дарагі чалавек на зямлі, які даў нам жыццё.
2 чытач. Таму вельмі правільна і справядліва,што ў Беларусі, як і ў многіх краінах свету,з 1996 года дзень 14 кастрычніка зацверджаны як Дз
Страницы: << < 1 | 2 | 3 | 4 > >>