Моя Родина

Страницы: 1 | 2 | 3  >  >>

"Адзіная мая. . . "
Літаратурна-музычная кампазіцыя
Мэты:
Выхаваць у навучэнцаў светлае пачуццё любові і павагі да жанчыны-маці, а ў маці — усведамленне сваёй вялікай місіі, пачуцця гонару, што яна Маці.
Акцэнтаваць увагу навучэнак на тым, што яны — будучыя маці, таму ужо цяпер трэба зрабіць любоў да сваёй маці дзейснай.
Паказаць выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры, твораў вуснай народнай творчасці, музыкі, творчай работы навучэнцаў па дадзенай тэме.
Задачы:
Правільна арганізаваць дзейнасць навучэнцаў, якая ўзбагаціць іх станоўчым вопытам, стане фактарам фарміравання маральных паводзін, удасканаленнем этычных поглядаў і перакананняў.
Для дасягнення мэты выкарыстаць пошукавы метад, гутарку, выразнае чытанне, інсцэніраванне, творчыя работы навучэнцаў, выставу кніг па тэме.
Выявіць ролю вуснай народнай творчасці, мастацкай літаратуры, узаемаадносін у сямі ў выхаванні любові да маці, павагі да жанчыны.
Тлумачальная запіска
Літаратурна-музычная кампазіцыя "Адзіная мая. . . " прысвечана Дню маці.
Мерапрыемства накіравана на выхаванне павагі і любові да маці, паколькі чалавечае ў чалавеку пачынаецца з бескарыслівай і шчодрай любові маці да свайго дзіцяці.
У сцэнарыі раскрыты шляхі, формы і метады выхавання.
Для напісання сцэнарыя выкарыстаны наступны матэрыял: творы мастацкай літаратуры, вуснай народнай творчасці, творы В. Віткі, В. А. Сухамлінскага, выказванні вядомых людзей, выстава кніг, творчыя работы навучэнцаў, музычныя творы.
Разнастайныя віды дзейнасці (выразнае чытанне, мастацкае апавяданне, інтэрвю з маці, зачытванне вытрымак з сачыненняў навучэнцаў, іх асабістыя выказванні, міні-канцэрт, музычныя застаўкі, уручэнне кветак) дапамагаюць зрабіць мерапрыемства цікавым, хвал

Страницы: 1 | 2 | 3  >  >>
Рейтинг
Оцени!
Поделись конспектом: