тота, чорная, пакрытая валасамі. Месца жыхарства яго ў доме вызначаецца па-рознаму: на печы, пад печкаю, пад падлогаю, у хлявах і іншых забудовах, дзе размяшчаецца скаціна. У апошнім выпадку дамавы дух змешваецца з Хлеўнікам. Пры апякунстве Дамавіка ў доме ўсё ідзе спраўней; у адваротным выпадку ён стараецца шкодзіць гаспадару: уночы бе посуд, кідае качэргі, нават спрабуе душыць гаспадара, калі той спіць; у доме ўсё не ладзіцца і, галоўным чынам, не вядзецца скаціна. Дзейнасць сваю Дамавік праяўляе выключна ўночы і пераважна ў хлявах, дзе ён ці песціць коней, ці, наадварот, мучыць іх, заезджвае. Каб абясшкодзіць Дамавога, застрэльваюць у першы дзень каляд, 25 снежня, ці ў дзень Новага года, да абедні сароку ці варону і, зачапіўшы вяровачкай за горла, вешаюць яе ў хляве. Іншыя пякуць на поўню хлеб і ад першай булкі (бахонкі, кулідкі) адразаюць акраец, соляць яго і ўночы ідуць з ім у хлеў, дзе гаспадар гаворыць: "Дамавік дамавы! Прымі ад мяне хлеб-соль, любі маіх коней і жалуй! І я буду цябе любіць і жалаваць!" І кладзе дзе-небудзь пад страхой.
3. Чытанне легенды (чытае загаддзя падрыхтаваны вучань ці чытанне па ланцужку)
4. Аналіз казкі
- Чаму легенда носіць такую назву? Хто такія дамавікі?
- Дзе пасяляюцца дамавікі?
- Як звычайна адносяцца да дамавікоў?
- Выяву якой жывёлы мае дамавік у легендзе?
- Вакол якіх персанажаў твора разгортваюцца асноўныя падзеі легенды "Дамавкова ўдзячнасць"?
- Расстаўце герояў па вуглах фігуры.
Сямя
Гадзюка Вуж
-Што вам вядома пра вужоў?
-Чым адрозніваецца ад вужоў гадзюка?
-Ці жывуць у нашай мясцовасці гадзюкі? Якія спосабы абароны ад гадзюк ёсць у арсенале чалавека без зброі?
-Што стала вырашэннем непаразуменння паміж героямі ?
Страницы: << < 6 | 7 | 8 | 9 | 10 > >>