Самааналіз 
 урока беларускай літаратуры ў 5 "А" класе
 па казцы У. Караткевіча "Нямоглы бацька" 
 "Насіце на руках бацькоў. . . "
Урок па вызначанай тэме апошні (2-ая гадзіна), звязаны з папярэднім урокам і засноўваецца на атрыманых раней ведах. Таму від урока выбраны як урок-асэнсаванне, што дае магчымасць вучням, абапіраючыся на раней атрыманыя веды вырашаць праблемныя пытанні, выказваць свае адносіны да падзей і герояў, дапамагае зразумець ідэю твора. 
У 5 "А" класе 20 чалавекі, на ўроку прысутнічалі , па беларускай літаратуры усе вучні маюць па выніках 1 чвэрці адзнакі не ніжэй 6 балаў, працэнт якасці ведаў складае - 95, а сярэдні бал - . На дастаткова высокім узроўні працуюць вучні і па іншых прадметах. Сярэдні бал па класу па выніках 1 чвэрці складае - 7, 5. 
У час падрыхтоўкі да ўрока кіравалася дыягностыкай агульнаадукацыйных спецыяльных уменняў. Пры падборы заданняў улічвала асаблівасці вучэбна-пазнавальнай дзейнасці: хуткасць успрымання матэрыялу, формы ўспрыняцця - вербальныя, візуальныя, узровень матывацыі. Акрэслены мэты:
 1. Спрыяць спасціжэнню аўтарскай пазіцыі, маральнай высновы казкі, яе гуманістычнага пафасу; удасканальваць навыкі аналізу мастацкага твора, засяроджваючы ўвагу на прычынна-выніковых сувязях учынкаў і характараў персанажаў. 
 2. Развіваць аналітыка-сінтэтычнае мысленне школьнікаў, творчую актыўнасць, самастойнасць меркаванняў, удасканальваць навыкі вуснага маўлення, уменне працаваць у групе. 
 3. Садзейнічаць выхаванню павагі да старэйшага пакалення, любові да бацькоў. 
Дзеля дасягнення пастаўленых мэт выкарастана наступная структура ўрока:
 oo Матывацыйна-арганізацыйны этап (актуалізацыя ведаў і мэтавызначэнне)
 oo Падрыхтоўка да асноўнага этапа ўрок
		Страницы: 1 | 2 | 3 > >>
