- Хто выконвае місію дабра ў легендзе "Дамавікова ўдзячнасць?" (Відэа-замалёўка пра дамавіка)
 - Дома вы падрыхтавалі невялікае пісьмовае эсэ " Неверагодныя прыгоды дамавікоў ". Давайце паслухаем, што ў вас атрымалася. 
 IV Рэфлексія 
 У пачатку занятка пры дапамозе сцікераў вы давалі першасную характарыстыку дамавіку. У працэсе работы над легендай вы пашырылі, углыбілі свае веды, уяўленні пра гэту міфічную істоту. Паспрабуем сфармуляваць вобраз дамавіка ў выглядзе сінквейна. Схему сінквейна вы можаце ўбачыць на слайдзе. 
 1. Тэма - назоўнік
 2. Два азначэнні - прыметнікі
 3. Тры дзеянні - дзеясловы
 4. Сказ з чатырох слоў
 5. Асацыяцыя - назоўнік 
 
 1. Дамавік. 
 2. Мудры і добры. 
 3. Даглядае, ахоўвае і любіць
 4. Усё жывое плоціць за дабро дабром. 
 5. Абаронца
 V Падвяденне вынікаў работы, выстаўленне адзнак
 oo На кожным стале ляжаць ацэначныя лісты. Пастаўце, калі ласка, сабе адзнакі і здайце іх разам са сшыткамі. 
 VI Дамашняе заданне
 oo 
 oo Дзякуй за працу. Спадзяюся, што ісціны, вынесеныя вамі з занятка, дапамогуць вам у жыцці і ў сэрцы кожнага з вас распаліцца агеньчык пяшчоты, ласкі і дабрыні ў адносінах да тых, хто знаходзіцца побач. 
		Страницы: << < 8 | 9 | 10
