Пра якое непаразуменне ідзе гаворка? 
-ДАБРО ( дапісваю) 
-Так, ДАБРО дапамагло героям вырашыць усе непаразуменні . Да чаго яно абавязвае? (" рабіць добрыя ўчынкі, памятаць дабро, зробленае для цябе іншымі")
 2. Самаканструкцыя. Асацыятыўны рад да слова "ДАБРО"
 - Наступнае заданне. Прадоўжыце (вусна) шэраг азначэнняў-эпітэтаў . Як вы думаеце, якое слова ў гэтым ланцужку самае значнае? (Выбраць такое слова вельмі цяжка, бо ў дачыненні да таго, як трэба паводзіць сябе з жывымі істотамі, падыходзяць усе эпітэты)
 Дабро якое яно? ЛЮДСКОЕ, СВЕТЛАЕ, БЕСКАРЫСНАЕ, НЕАБХОДНАЕ 
 4. Сацыяканструкцыя. Праца па абмеркаванні праблем, узнятых у творы:
 - Адносіны герояў казкі да дабра, якога прытрымліваліся не ўсе, дапамагаюць нам зразумець матывы паводзін і характар персанажаў. Далей вы будзеце знаходзіць адказы на наступныя пытанні. 
 5. Вусныя адказы вучняў 
-Чаму не прыняў дапамогі ад гадзюкі вуж?
-Чаму нас вучыць дадзеная легенда?
-Чым адрозніваецца легенда ад падання?
 
 6. Вызначэнне ідэі твора
 - На СЛАЙДЗЕ вы бачыце выслоўі. Што іх абядноўвае? Чаму? Растлумачце (Тэма іх - дабро, узаемаадносіны паміж усімі жывымі істотамі). 
  Добрага ніколі не замнога. 
  Зло дабра не любіць. 
  Хто ліхога не бачыў, той добрага шанаваць не ўмее
  Гора прысыпляе, а дабро абуджае. 
  На добрае пытанне добрае і адпавяданне. 
  Добрая слава людзей збірае, а дрэнная - разганяе. 
  За добрае добрым плаціць трэба. 
 oo Звяртаючыся да гэтых выслоўяў і эпіграфа (чые гэта словы?) паспрабуйце сфармуляваць ідэю твора (У жаданні рабць дабро, умелым выкананні гэтай місіі - сцвярджальная ідэя твора)
 Фізкультхвілінка Музыкальная "Хто я? Дзед барадзед. . . "
 III Творчая работа
		Страницы: << < 7 | 8 | 9 | 10 > >>
