а (літаратуразнаўчая размінка)
oo Асноўны этап (гутарка, самаканструкцыя (асацыятыўны рад), сацыяканструкцыя (праца па абмеркаванні ў групах)
oo Вызначэнне ідэі твора праз зварот да народных выслоўяў, іх супастаўленне, выключэнне лішняга і эпіграфа
oo Творчая работа
oo Рэфлексія
oo Падвядзенне вынікаў работы
oo Інфармацыя аб дамашнім заданні
Матывацыйна-арганізацыйны этап прадугледжваў падрыхтоўку вучняў да ўрока, настройваў на ўключэнне ў працу.
Літаратуразнаўчая размінка садзейнічала актуалізацыі набытых раней ведаў, стварэнню праблемнай сітуацыі, якая ў далейшым дапамагла ахарактарызаваць вобразы персанажаў, заходзячы з іх адносін да ключавога слова закон.
У асноўнай частцы ўрока, акрамя гутаркі і самаканструкцыі (стварэння асацыятыўнага рада эпітэтаў-азначэнняў да слова закон) , дзеля эфектыўнасці ўрока далейшае абмеркаванне-аналіз я правяла "следам за аўтарам" па тэхналогіі калектыўнага асэнсавання. У дадзенай дыдактычнай мадэлі ўвесь працэс навучання ажыццяўляецца на аснове праблемных сітуацый, якія вырашаюцца ў чатыры этапы: увядзенне ў сітуацыю, праца па абмеркаванні ў мікрагрупах, абарона сваёй пазіцыі і вызначэнне новай праблемы. На гэтым этапе вучні працавалі у мікрагрупах. Такая форма садзейнічала, на маю думку, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, развіццю навыкаў самастойнай працы, сама- і ўзаемакантролю.
Вучням удалося ( не ўдалося) вызначыць ідэю твора і на этапе рэфлексіі сфармуляваць новы закон у выглядзе сінквейна, закон, які, як і твор У. Караткевіча, вучыць павазе да старэйшага пакалення, любові да бацькоў.
Для таго, каб даць вучням магчымасць паразважаць пра іх адносіны да сваіх бацькоў, яны атрымалі заданне творчага характару. Такія віды работы садзейнічаюць развіццю творч
Страницы: << < 1 | 2 | 3 | 4 > >>