Аркадзь Куляшоў. Бывай

Страницы: <<  <  1 | 2 | 3 | 4 | 5  >  >>

ot;. Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў у 1928 годзе паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ён блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага абяднання "Маладняк". У 1930 годзе ў шаснаццацігадовым узросце ён выдаў свой першы зборнік "Росквіт зямлі".

Адзін твор быў напісаны ў 1928 годзе, але ён доўгі час, ажно да 1972 года, нідзе не друкаваўся. Вось мы і пазнаёмімся з ім сёння. А. Куляшову было 14 год, калі ён напісаў першы варыянт верша "Бывай. . ". Паслухайце яго.
-Якія словы былі незразумелымі?
5. Этап засваення ведаў, першаснае ўспрыманне верша
-Якія пачуцці выказвае лірычны герой у вершы? (безадказнае каханне, горыч і боль ад таго, што дзяўчына адмовіла яму)
-Ці можна па-сапраўднаму пакахаць у 14 гадоў?
-Пачуцці, што апісаны ў творы вельмі інтымныя, пра іх не хочацца крычаць, імі не хочацца дзяліцца з усімі. Таму гэты твор мы адносім да інтымнай лірыкі, якая адлюстроўвае самыя патаемныя пачуцці чалавека.
-Стварыце славесны партрэт лірычнага героя верша, выкарыстоўваючы радкі з тэксту: колькі год яму. (магчымыя адказы: герой - юнак, чалавек у той сваёй пары, якую прынята называць "раніцай жыцця". Толькі ў маладосці так востра адчуваецца каханне.
Герой - чалавек сталага ўзросту, які прыгадвае сваё першае каханне )

-Які настрой верша? Пры дапамозе якіх слоў ён перадаецца? (светлы сум, светлая туга)
-Душэўны стан чалавека перадаецца праз малюнкі прыроды. Знайдзіце пейзажныя замалёўкі і пракаменціруйце іх. (заранка дагарае, жаўранкам звінеў і плакаў май - метафары; нясмелае прызнанне, золкае, туманнае світанне, смуга ахутаных дарог - эпітэты)
-Звярніце

Страницы: <<  <  1 | 2 | 3 | 4 | 5  >  >>
Рейтинг
Оцени!
Поделись конспектом: