Аркадзь Куляшоў. Бывай

Страницы: 1 | 2 | 3  >  >>

Тэма: "Асуджан я любоўю пажыццёва": інтымная лірыка.
Аркадзь Куляшоў. Верш-элегія "Бывай. . . "
Мэта: пазнаёміцца са зместам верша "Бывай. . . ", гісторыяй яго напісання;
аналізаваць творы інтымнай лірыкі ў адзінстве зместу і формы;
вызначаць аўтарскую пазіцыю і спосабы яе выяўлення; пазнаёміцца з паняццем элегія;
садзейнічаць выхаванню ў вучняў культуры інтымных пачуццяў.
Ход урока:
1. Арганізацыйны-матывацыйны момант
Вітаю Вас і нашых гасцей, спадзяюся наша сённяшняя праца на ўроку будзе плённай!
Сённяшні ўрок я назвала так: "Асуджан я любоўю пажыццёва".
-Як называецца жанр лірыкі, у якім апяваецца каханне? (інтымная лірыка)
Я доўга сумнявалася, ці можна з вамі абмяркоўваць паняцце "кахання", ці па ўзросту вашаму яно. Але думаю, што нават калі вы яшчэ і не спазналі гэта пачуццё, то спазнаеце, і з гэтай нашай размовы зрабіце правільныя высновы.
-Якія вершы інтымнай лірыкі вы ўжо чыталі? ("Раманс" Багдановіча)
-Давайце паслухаем гэты верш у выкананні Паліны.
Пад "Сентыментальны вальс" Пятра Чайкоўскага вучаніца чытае верш М. Багдановіча "Раманс" на памяць.
oo Ці ведаеце вы, як называецца песа, якую вы зараз праслухалі? Што значыць "сентыментальны"? (сентыментальны- гэта значыць пяшчотны, чуллівы. ) ( Слайд1)
У вальсе валадарыць настрой мяккай тугі, якая часам узмацняецца раптоўнымі інтанацыямі глыбокіх перажыванняў па страчаным каханні.
Новыя паняцці запісваем у сшыткі.
2. Этап мэтавызначэння
Сёння на ўроку мы зноў будзем гаварыць пра інтымную лірыку.
Першае каханне. . . Узаемнае і нераздзеленае, радаснае і самотнае, шчаслівае і безнадзейнае. Кожны чалавек у сваім жыцці спазнаў яго, пера

Страницы: 1 | 2 | 3  >  >>
Рейтинг
Оцени!
Поделись конспектом: