Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін

Страницы: <<  <  1 | 2 | 3 | 4  >  >>

юць зборныя і рэчыўныя назоўнікі.
Падрыхтоўка вучняў для засваення новага матэрыялу.
У сшыткі запісаць дату.
Добра, а сёння працягваем знаёмства з гэтай цудоўнай часцінай мовы. Запішам у радок назоўнікі.
У радок пад дыктоўку запісаць назоўнікі.
А. Куляшоў, А. Пысін, I. Чыгрынаў, М. Лынькоў, В. Быкаў, А. Грачанікаў, Я. Сіпакоў, I. Шамякін, Р. Барадулін, Г. Бураўкін.
Барысаў, Тураў, Ракаў, Магілёў, Крошын, Жлобін.
Што абядноўвае гэтыя назоўнікі? (Уласныя)
Якія назоўнікі называюцца ўласнымі? (Гэта імёны, прозвішчы людзей, клічкі жывёл, назвы гарадоў, вёсак, рэк, фабрык, калгасаў, часопісаў, літаратурных твораў і інш. )
Якія з пералічаных пісьменнікаў зяўляюцца нашымі землякамі, нарадзіліся на Магілёўшчыне? (Куляшоў, Пысін, Чыгрынаў).
Праца з тэкстам. Тэкст на слайдзе. Прачытаць тэкст, адказаць на пытанні, назваць уласныя назоўнікі.
Магілёўшчына – радзіма слаўных сыноў беларускай зямлі. Нагадаем некаторых з іх: Пётр Мсціславец, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Генадзь Аўсяннікаў. Хто з іх народны артыст? Хто вядомы мастак? Хто класік беларускай літаратуры? Хто адзін з першадрукароў?
Растлумачце пастаноўку працяжніка ў першым сказе.
Яшчэ раз звернемся да запісаных вамі назоўнікаў. Што ў іх агульнага? Звярніце ўвагу, на што заканчваюцца назоўнікі.
На дошцы (адваротны бок). Як правільна напісаць у Тв. склоне Куляшовым ці Куляшовам? Туравым або Туравам? Аб Куляшове ці аб Куляшову? Аб Тураву ці аб Тураве?
У гэтых канчатках лёгка заблытацца і памыліцца. А можа, хто з вас ведае ад чаго залежыць правапіс дадзеных канчаткаў?
-Давайце прыгадаем, ці ёсць прозвішчы з такімі канчаткамі ў вашым класе, ды і ў школе ўвогуле? Стаўце іх у мужчынскі род. (Пеклін, Старавойтаў, Росінаў, Сцяпанаў, Кал

Страницы: <<  <  1 | 2 | 3 | 4  >  >>
Рейтинг
Оцени!
Поделись конспектом: