УА Магілёўская дзяржаўная 
гімназія-каледж мастацтваў
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры 
Дабравольская Ірына Васільеўна
6 клас
Тэма: Скланенне прозвішчаў і назваў населеных пунктаў на 
–оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін. 
Мэты:
- пазнаёміць вучняў з адрозненнямі ў змяненні ўласных назоўнікаў, якія абазначаюць прозвішчы і назвы населеных пунктаў;
- навучыць правільна ўтвараць формы творнага і меснага склонаў уласных назваў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін, ужываць такія назоўнікі ў вусным і пісьмовым маўленні; 
- садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю малую Радзіму, Магілёўшчыну. 
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. 
Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, карткі з заданнямі, геаграфічныя карты. 
Афармленне дошкі: запіс даты і тэмы ўрока, дамашняе заданне . 
Ход урока
Арганізацыйны момант
Паўтарэнне пройдзенага матэрыяла. 
На дошцы. Восень, павуцінка,сонейка, настрой, усмешка. 
-Якім чынам гэтыя словы звязаны з тэмай, што зараз вывучаем? Якой яны часціны мовы?
Віктарына. -А што вы ведаеце пра назоўнік, дапаможа высветліць віктарына. Вы, напрыклад, ведаеце ,што:
назоўнікі, якія абазначаюць людзей, жывёл, птушак, а таксама іншых жывых істот і адказваюць на пытанне хто?, называюцца…(адушаўленымі). Прывядзіце прыклад. 
нежывых прадметаў, зявы прыроды, расліны, пачуцці і адказваюць на пытанне што?, называюцца…(неадушаўленымі). 
Да якога віду належаць словы народ, нябожчык?( народ-неадуш. , нябожчык-адуш. ) Чаму?
Адушаўленыя назоўнікі, што абазначаюць асоб, называюцца…(асабовымі). 
Назавіце прыклад канкрэтнага і абстрактнага назоўніка. 
Прывядзіце прыклады слоў, што абазнача
		Страницы: 1 | 2 | 3 > >>
