Утварэнне слоў. План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе

Страницы: 1 | 2 | 3  >  >>

Тэма: Утварэнне слоў
Мэта: даць паняцце пра асноўныя словаўтваральныя паняцці, фарміраваць уменне адрозніваць невытворныя і вытворныя словы, удасканальваць уменне выконваць марфемны разбор, вучыць вызначаць утваральную аснову, вучыць будаваць словаўтваральныя ланцужкі; развіваць мастацкі стыль маўлення, камунікатыўна-маўленчыятўменні вучняў, акуратнасць; выхоўваць павагу да роднага слова, абуджаць цікавасць да беларускага фальклору.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 6 класа, карткі, прэзентацыя
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
Стварэнне псіхалагічнага настрою вучняў.
2. Аналіз кантрольнага пераказа
Тыповыя памылкі - разам, пасля кожны вучань робіць работу над памылкамі, дапушчанымі ў пераказе.
3. Актуалізацыя папярэдніх в. ум. н.
Лічбавы дыктант
(Калі сцвярджэнне правільнае - вучні ставяць лічбу 1, калі неправільнае - 0. )
1) Марфема - найменшая значымая частка слова.
2) Аснова - гэта марфема.
3) Аснова - гэта ўсё слова.
4) Корань - галоўная частка слова, у якой заключаецца лексічнае значэнне роднасных слоў.
5) Пасля глухога зычнага пішацца прыстаўка на с.
6) Пасля прыставак на зычны замест каранёвага і пішацца й.
Самаправерка
100110

1. Фарміраванне новых в. ум. н.
Тэма ўрока: "Утварэнне слоў. Утваральная аснова"
Мэтавызначэнне : як выдумаеце, што мы будзем вучыць на ўроку?
Усё на свеце з нечага складаецца: машына - з дэталяў, пірог - з цеста, стол - з дошак. А з чаго складаюцца словы? Што адбываецца, калі да слова далучаюцца новыя марфемы?
Сёння мы адкажам на пытанне: як утвараюцца словы? Што такое ўтваральная аснова.
На дошцы раскіданы словы. Згрупаваць гэтыя словы і размясціць па парадку. (3 вучні каля дошкі - кожнаму свій рад адн

Страницы: 1 | 2 | 3  >  >>
Рейтинг
Оцени!
Поделись конспектом: